Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы занепакоеная ўмяшаньнем Службы бясьпекі Ўкраіны ў палітычныя справы. Пра гэта гаворыцца ва ўхваленай сёньня на сэсіі ПАРЭ адмысловай рэзалюцыі. «Асамблея выказвае сваю занепакоенасьць павелічэньнем колькасьці дакладных паведамленьняў пра празьмернае ўмяшаньне СБУ ва ўнутраныя палітычныя справы, улучна зь ціскам на журналістаў і партыйных і грамадзкіх актывістаў», -- гаворыцца ў дакумэнце.
ПАРЭ назвала такое ўмяшаньне недапушчальным у дэмакратычным грамадзтве. Акрамя таго, Асамблея заклікала ўлады рэфармаваць службу бясьпекі і яе дзейнасьць у адпаведнасьці з эўрапейскімі стандартамі.
ПАРЭ назвала такое ўмяшаньне недапушчальным у дэмакратычным грамадзтве. Акрамя таго, Асамблея заклікала ўлады рэфармаваць службу бясьпекі і яе дзейнасьць у адпаведнасьці з эўрапейскімі стандартамі.