На памежным пункце «Каменны Лог» мытнікі канфіскавалі ў актывістак Паліны Сьцепаненка і Ірыны Тоўсьцік інфармацыйныя ўлёткі і брушуры «Скажы не сьмяротнаму пакараньню».
Актывістак вывелі з аўтобусу і некалькі гадзінаў пратрымалі на мытні. Тыя патлумачылі мытнікам, што везьлі зь Вільні інфармацыйныя матэрыялы, каб распаўсюдзіць ва ўсясьветны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня 10 кастрычніка.
Улёткі і брашуры забралі на экспэртызу ў прававы аддзел мытні. Дзяўчаты дабраліся да Менску спадарожным транспартам.