Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак мае 143 мільярды барэляў нафты


Ірак прадставіў новыя дадзеныя па даказаных запасах нафты ў краіне. Як паведаміў у панядзелак на прэсавай канфэрэнцыі ў Багдадзе міністар нафты Хусэйн аль-Шахрыстані, рэзэрвы сырой нафты, якая можа быць здабытая з выкарыстаньнем сучасных тэхналёгіяў, складае каля 143 мільярдаў барэляў.

Раней лічылася, што такіх даказаных запасаў – 115 мільярдаў. Прыкладна 70 працэнтаў ірацкіх вуглевадародаў сканцэнтраваныя на поўдні краіны.
XS
SM
MD
LG