Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай: кансультацыі ААН па кліматычных зьменах


У Кітаі сёньня пад эгідай ААН стартуе новы раўнд міжнародных перамоваў аб кліматычных зьменах.

Пасяджэньні пройдуць у горадзе Цяньцзынь на поўначы краіны і працягнуцца да нядзелі. Гэта апошні раўнд кансультацыяў перад глябальным самітам ААН у Мэксыцы, які адбудзецца ў лістападзе сёлета. Чакаецца, што на гэтых кансультацыях будзе выпрацаваны парадак дня надыходзячага саміту.

Упершыню кансультацыі па кліматычных зьменах праходзяць у Кітаі – краіне, якая выпрацоўвае найбольшую колькасьць газаў, што выклікаюць так-званы "парніковы эфэкт".
XS
SM
MD
LG