Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туркмэністан: прэзыдэнт намякае на лібэралізацыю


У Туркмэністане няма перашкодаў для стварэньня палітычных партыяў, цытуе туркмэнскае дзяржаўнае выданьне заяву прэзыдэнта краіны Гурбангулы Бэрдымухамэдава. Упершыню Бэрдымухамэдаў зрабіў падобную заяву на пачатку году. Аналітыкі чакаюць, што ў краіне неўзабаве можа зьявіцца другая палітычная партыя.

Кіраўнік Туркмэністану дадаў, што краіна "пасьлядоўна рухаецца ў кірунку дэмакратычных пераўтварэньняў", прывёўшы ў якасьці прыкладу "зьяўленьне першай прыватнай газэты".

На сёньняшні дзень Дэмакратычная партыя Туркмэністану кіруе ў краіне на безальтэрнатыўнай аснове. Праваабарончыя арганізацыі ўказваюць на рэгулярныя парушэньні правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG