Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакратыя па-капцёўску: як галасавалі супраць птушкафабрыкі


Жыхары вёскі Капцёўка Гарадзенскага раёна на сходзе упаўнаважаных сябраў сельгаскааператыва адзінагалосна галасавалі супраць будаўніцтва птушкафабрыкі, якую плянуюць збудаваць у 800 метрах ад тае часткі вёскі куды яна пашыраецца. Дырэктар сельгаскааператыва, Валеры Яромін, аднак зазначыў, што вашу думку выслухалі, але, маўляў, рашэньне будуць прымаць іншыя.

На самым пачатку сходу эканаміст сельгаскааператыва Віктар Дучак, устаў і перабіў выступ дырэктара сельгаскааператыва Валеры Яроміна, які пачаў тлумачыць, што сабраліся прагаласаваць за тое, каб выдзеліць зямлю пад будаўніцтва птушкафабрыкі.

Спадар Дучак стаяў са статутам у руках і цытаваў прысутным, што сход нелегетымны, паколькі парушаныя ўсе працэдуры яго правядзеньня.

Эканаміст СПК “Капцёўка”, Віктар Дучык, гаворыць на сходзе ўпаўнаважаным, што сход нелегетымны.


Зь яго слоў, за 7 дзён не аб’яўлена праграма сходу. Па-другое, каб рашэньні былі правамоцнымі патрэбна, каб у ім бралі ўдзел 150 ўпаўнаважаных, а зала, канстатаваў ён, зьмяшчае толькі 100 чалавек.

Урэшце, ніхто не рэгістраваў упаўнаважаных і не аб’яўляў колькі іх прысутнічала ў зале. Спадар Дучак заклікаў прысутнага намесьніка старшыні райвыканкама і прадстаўніка Дзяржкантролю патлумачыць, як правільна весьці сход, але тыя маўчалі.

Спадар Яромін адрэагаваў, сказаўшы, што зараз увядзе тут дэмакратыю і запатрабаваў, каб зала прагаласавала за давер яму як старшыні – упаўнаважаныя прагаласавалі большасьцю галасоў. Па-другое, ён запатрабаваў, каб прагаласавалі за давер эканамісту Дучыку. Усе прынялі гэта за іронію, некалькі чалавек паднялі рукі, а старшыня аб’явіў, што большасьць супраць Дучыка і з панядзелка той не працуе.

Затым спадар Яромін зачытаў заключэньні санэпідэмстанцыі, Упраўленьня аховы прыроды і канстатаваў, што шкоды ніякай для акружаючага асяродзьдзя ня будзе. Але зала не хацелася гэтага ўспрымаць.

Адзін мужчына падняўся і рашуча заявіў, што гэта падман, што яму сорамна за сваіх землякоў і пакінуў залу. Вось, што ён адразу сказаў нашаму радыё:

Спадар: “Адзін чалавек папірае ўсе правы і свабоды, душыць на карані. А чаму людзі маўчаць? Вельмі проста, бачылі галоўны эканаміст падняўся, сказаў аб неправамоцнасьці сходу, ён меў рацыю, але Яромін чхаў на усё гэта, талдычыць сваё, як заведзеная машына”.

Тым часам у залі гучалі адзінкавыя галасы нязгодных з будаўніцтвам фабрыкі.

Спадар: “У нас хапае комплекса, сьвінакомплекса, а яшчэ і ферма. Увечары нельга выйсьці – смурод паўсюль. У мяне ўнук 5 гадоў – пастаянны бранхіт. А што зь імі далей будзе? Мне будзе сорамна перад сваімі дзяцьмі, калі я сёньня не выступлю, а вы ўсе сядзіце і маўчыце, нібыта ў вас няма дзяцей і ўнукаў. Я прыйшла таму што не хачу потым сьвіньнёй глядзець у вочы сваім унукам, якія будуць задыхацца ў гэтым смуродзе. Людзі, падумайце, што вы робіце…”.

Спадар: “Ён сёньня кажа нам адно, а заўтра паедзе, атрымаўшы розныя адкаты, а мы ўсе будзем цярпець”.

Некаторыя выказваліся, што не супраць будаўніцтва фабрыкі, але яе трэба аднесьці за лес, каб смурод не даходзіў да вёскі. Старшыня сельгаскаператыву аднак заклікаў упаўнаважаных верыць вывадам экспэртаў з адпаведных службаў.

Тым ня менш зала адзінагалосна выказалася супраць будаўніцтва птушкафабрыкі ў тым месцы, дзе гэта прапанавала рабіць начальства.

Яромін: У вас запытался вашае думкі – вы адказалі. Але я яшчэ раз вам паўтараю: будзе ці не будзе будавацца птушкафабрыка - у вас ніхто пытацца ня будзе”.

Пасьля сходу я зьвяртаўся да людзей з пытаньнем – што яны думаюць наконт адбыўшагася ў зале.

Спадар: “Справа ў тым, што тут ўсё куплена, на яго таксама ціснуць і патрабуюць, каб зрабіў, бо інакш папросту звольняць”.

Спадар: “Вырашаем ня мы і тое, што прагаласавалі нічога ня значыць, ёсьць яшчэ раён, вобласьць. Будзем пісаць, дабівацца”.

Спадар: “Народ наш загублены гэтым сходам. Гэта была фікцыя а ніякі ня сход. Хочуць людзей падмануць, падмануць і ўсё”.

Паглядзіце з раёна намесьнік старшыні райвыканкама прыехаў, з дзяржкантроля прадстаўнік і нічога не сказалі, што ўсё тут парушаецца”.
XS
SM
MD
LG