Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэтаньягу заклікаў палестынцаў не спыняць перамовы


Прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу заклікаў кіраўнікоў Палестынскай аўтаноміі працягваць наўпроставыя мірныя перамовы з Ізраілям без папярэдніх умоваў.

Раней вядучыя палестынскія палітыкі падтрымалі кіраўніка аўтаноміі Махмуда Абаса, які заявіў пра намер выйсьці з перамоваў у тым выпадку, калі Ізраіль не працягне мараторый на будаўніцтва ў яўрэйскіх паселішчах на Заходнім беразе Ярдану.

Ізраільскі прэм’ер нагадаў, што перамовы з палестынцамі з перапынкамі працягваюцца вось ўжо 17 гадоў, і ўвесь гэты час будаўніцтва ў паселішчах не было падставай для спыненьня перамоваў.

Канчатковае рашэньне аб перамовах палестынцы прымуць па выніках саміту Лігі арабскіх дзяржаў у Лібіі на наступным тыдні.
XS
SM
MD
LG