ЗША заявілі, што падтрымліваюць апошнія крокі ірацкіх палітычных лідэраў, накіраваныя на фармаваньне кааліцыйнага ўраду праз амаль 7 месяцаў пасьля парлямэнцкіх выбараў у Іраку.
У Багдадзе уплывовы шыіцкі блёк падтрымаў кандыдатуру дзейнага прэм'ер-міністра Нуры аль-Малікі ў якасьці кіраўніка новага ўраду. На думку назіральнікаў, гэта сур'ёзна павялічвае шанцы аль-Малікі на захаваньне прэм'ерскай пасады.
У пятніцу з'явіліся паведамленьні, што радыкальны шыіцкі лідэр Моктада ас-Садр гатовы падтрымаць цяперашняга ірацкага прэм'ер-міністра.