Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО: Грузія абавязкова ўступіць у НАТО


"Грузія абавязкова ўступіць у НАТО", пасьля таго, як будзе адпавядаць неабходным стандартам, заявіў генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Размусэн падчас візыту ў Тбілісі. У ходзе выступу ў міністэрстве абароны краіны ён выказаў шкадаваньні ў сувязі з гібельлю чатырох грузінскіх салдат у Аўганістане, і падзякаваў за ўдзел Тбілісі ў міжнароднай вайсковай кааліцыі ў гэтай краіне.

У 2008 годзе лідэры краінаў НАТО пагадзіліся на патэнцыйнае далучэньне да блёку Грузіі і Ўкраіны. Краінам, аднак, ня быў удзелены статус кандыдата з-за асьцярогаў адносна рэакцыі Расеі.
XS
SM
MD
LG