Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: Януковічу могуць пашырыць паўнамоцтвы


Канстытуцыйны суд Украіны заявіў, што прыняў рашэньне адносна пашырэньня паўнамоцтваў прэзыдэнта. Вэрдыкт мае быць агучаны ў пятніцу. Прыхільнікі дзейнага кіраўніка Ўкраіны Віктара Януковіча дамагаюцца вяртаньня паўнамоцтваў, якіх прэзыдэнт быў пазбаўлены пасьля канстытуцыйнай рэформы у 2004 годзе. Яны папрасілі Канстытуцыйны суд устанавіць ці дапушчаліся пры правядзеньні згаданай рэформы парушэньні заканадаўства. Апазыцыя выступае за захаваньне існага становішча, пры якім асноўныя функцыі ўлады выконваюць парлямэнт і ўрад.
XS
SM
MD
LG