Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пабудуе ў космасе гатэль


Расейская фірма абвясьціла сёньня аб намеры пабудаваць да 2016 году турыстычны цэнтар каля Міжнароднай касьмічнай станцыі.

Мяркуецца, што камэрцыйная станцыя зь сямю пакоямі для адпачынку будзе таксама выкарыстоўвацца для працы навукоўцаў, якія знаходзяцца ў космасе. Прадстаўнікі карпарацыі, аднак, заяўляюць, што ў першую чаргу ўвага будзе ўдзяляцца камфорту пакояў, з разьлікам менавіта на турыстаў.

Пакуль невядома, ці здолее расейская дзяржаўная карпарацыя РКК Энэргія самастойна забясьпечыць фінансаваньне праекту. Кошт праекту не публікуецца.
XS
SM
MD
LG