Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славаччына выводзіць войскі з Косава


Славаччына зьбіраецца ў хуткім часе завяршыць сваю вайсковую місію ў Косаве, паведамляе міністэрства абароны краіны. Чакаецца, што вывеўшы 140 салдатаў, якія служаць у рамках міжнароднага вайсковага кантынгенту ў Косаве, Браціслава павялічыць сваю прысутнасьць у Аўганістане.

На сёньняшні дзень у Аўганістане служаць 300 славацкіх салдатаў. Урад славаччыны, які прыйшоў да ўлады ў ліпені, раней заявіў, што можа перагледзець абяцаньні папярэдняга кабінэту міністраў павялічыць удвая славацкі кантынгент у Аўганістане.
XS
SM
MD
LG