Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове распусьцілі парлямэнт і прызначылі выбары


Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Малдовы Міхай Гімпу абвясьціў аб роспуску парлямэнту і прызначыў дату датэрміновых выбараў. Яны пройдуць сёлета 28 лістапада.

Міхай Гімпу ачольвае з 2009 года праэўрапейскую парлямэнцкую кааліцыю, якая зьмяніла пры ўладзе Камуністычную партыю Малдовы Ўладзіміра Вароніна.

За мінулы год праэўрапейская кааліцыя, якая атрымала перавагу на мінулых парлямэнцкіх выбарах, ня здолела прызначыць прэзыдэнта краіны з-за супрацьдзеяньня парлямэнцкай меншасьці камуністаў.

Рэфэрэндум у Малдове аб вяртаньні беспасярэдніх прэзыдэнцкіх выбараў не адбыўся з-за нізкай яўкі выбарцаў.
XS
SM
MD
LG