У Іраку ў нядзелю ўрачыста спусьцілі на ваду першы патрульны катэр зь ліку тых, што будуць пастаўленыя мясцовым вайскоўцам Злучанымі Штатамі. Цырымонія з удзелам прадстаўнікоў ірацкага кіраўніцтва і амэрыканскага камандаваньня адбылася на тэрыторыі вайскова-марской базы ў партовым горадзе Ўм-Каср на поўдні краіны.
Усяго Іраку паставяць 15 такіх катэраў. Іх будучыя экіпажы цяпер праходзяць спэцыяльную стажыроўку ў ЗША. Тэхніка будзе выкарыстоўвацца найперш для аховы нафтавых аб’ектаў.
Усяго Іраку паставяць 15 такіх катэраў. Іх будучыя экіпажы цяпер праходзяць спэцыяльную стажыроўку ў ЗША. Тэхніка будзе выкарыстоўвацца найперш для аховы нафтавых аб’ектаў.