Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына зоймецца праблемай цыганоў


Вугоршчына абяцае ў пэрыяд свайго старшынёўства ў Эўрапейскім Зьвязе зрабіць прыярытэтным кірункам палітыкі інтэграцыю цыганоў і эканамічнае аднаўленьне.

Дзяржаўны сакратар па справах Эўразьвязу Энікё Д’ёры заявіла, што Вугоршчыне знаёмыя гэтыя праблемы – цыганская грамада ў краіне налічвае 700 тысяч чалавек, аднак сацыяльна-этнічная інтэграцыя ў цэлым зьяўляецца агульнаэўрапейскай праблемай.

Нядаўна Францыя зазнала рэзкую крытыку ў ЭЗ за дэпартацыю тысяч цыганскіх грамадзянаў Баўгарыі і Румыніі.

Са студзеня 2011 году Вугоршчына на паўгода стане старшынём Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG