Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія зноў адмовілася прабачацца


Прэм’ер-міністар Японіі Наота Кан зноў адмовіўся прасіць прабачэньня і выплачваць кампэнсацыю Пэкіну за арышт капітана кітайскага рубалоўнага судна, затрыманага 8 верасьня ва Ўсходне-Кітайскім моры ў раёне спрэчных астравоў. Карабель сустыкнуўся з двума японскімі вартавымі кацерамі.

Раней МЗС Кітаю паўторна запатрабавала ад Такіо прабачэньня ў сувязі з інцыдэнтам. У суботу Японія адказала адмовай.

Капітан кітайскага траўлера быў вызвалены ў суботу раніцай, астатнія 14 членаў экіпажу былі адпушчаныя раней. Інцыдэнт прывёў да сур’ёзнага ўскладненьня двухбаковых дачыненьняў.

Пэкін прыпыніў кантакты з Токіо на ўрадавым узроўні, замарозіў экспарт у Японію рэдказямельных мэталаў, якія неабходныя для высокатэхналягічнай вытворчасьці.
XS
SM
MD
LG