Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама асудзіў заявы Ахмадзінэжада


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама рашуча асудзіў заяву іранскага кіраўніка Махмуда Ахмадзінэжада адносна тэрактаў 11 верасьня 2001 году, назваўшы яе “абуральнай абразай”.

У сваім выступе ў чацьвер на Генэральнай Асамблеі ААН Ахмадзінэжад выказаў меркаваньне, што да арганізацыі гэтых тэрактаў маглі быць датычнымі амэрыканскія спэцслужбы і нават ўладныя структуры. У сваю чаргу, амэрыканская місія пры ААН адразу жа рэзка асудзіла гэтыя выказваньні, назваўшы іх "подлымі тэорыямі змовы і вар'яцкімі антысэміцкімі выпадамі". Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан назвала заяву іранскага прэзыдэнта "жахлівай і непрымальнай".

У знак пратэсту супраць заявы Ахмадзінэжада дэлегацыі ЗША, краінаў ЭЗ, Канады, Аўстраліі, Новай Зэляндыі і Коста-Рыкі пакінулі залю пасяджэньняў Генасамблеі.
XS
SM
MD
LG