На тое, каб толькі пералічыць назвы садовых таварыстваў, ня хопіць пальцаў на руках — «Ураджай», «Лясное», «Волна», «Тэрмапласт». А далей — паселішчы супрацоўнікаў тэатру, вэтэранаў аблваенкамату ды іншае, іншае. Павандраваць ды пачаставацца яблыкамі, што разнаколерным дываном тут ляжаць на зямлі, мяне запрасіў рэжысёр, ляўрэат міжнародных конкурсаў тэледакумэнталістыкі Уладзімер Міхарскі, зь якім некалі працавалі над калісьці папулярнай, а потым забароненай уладамі тэлепраграмай «Крок-2». Спадар Уладзімер — тутэйшы старажыл.
Міхарскі: «Зь сярэдзіны 60-х гадоў мы атрымалі гэтыя кавалачкі зямлі. Тэлебачаньне атрымала 30 — вельмі людзі былі рады! Гэта была нічыйная зямля. Мы яе зааралі, акультурылі, пасадзілі колькі дрэваў. Старшынём быў Балтрукевіч Аляксандар Іванавіч, які мудра кіраваў. Тады мы ня ведалі, што такое гной — называўся будрэтам — ён прывозіў. І калі нашы яблыні падрасьлі, ён дамаўляўся, каб прыйшлі фуры, куды мы грузілі свой ураджай — гэта былі 70-90-я гады. Пасьля пачалося — нельга будаваць ані вышэй, ані шырэй, ані глыбей, аніякіх грубак…»
Між іншым, пасьля сьмерці Балтрукевіча напачатку стагоддзя агульнага старшыню, так бы мовіць, розных па профілю каапэратываў абраць так і не патрапілі. Памяць жа пра яго жыве яшчэ дагэтуль, і вось чаму. Кажа суседка Вольга Засядзько.
Вольга: «Дзядзька Валодзя — я яго ведаю з 3 год, ён бы выключны чалавек, палкоўнік. У яго была гангрэна, і яму аднялі нагу. Калі ён працаваў начальнікам выпраўленчай калёніі, яго зампалітам быў Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч…»
Пасьля расповедаў Балтрукевіча за Лукашэнку тут не галасуе ніхто. Асабліва пасьля гісторыі, пра якую ўзгадвае памянёны Якаўлевіч, як усе тут называюць спадара Міхарскага.
Міхарскі: «Балтрукевіч расказваў, што калі ён стаў аднаногім, яму было цяжка рухацца, і ён зьвярнуўся да свайго былога зампаліта Лукашэнкі — той ужо быў прэзыдэнтам, і гэта быў канец 94-а. Тады ён быў вельмі дэмакратычным і прыняў яго, пазнаў. І адказаў яму, што ня можа, „як прэзыдэнт“, дапамагчы з гэтым пратэзам. А той хацеў, каб быў добры, нямецкі. Ня гледзячы на тое, што Балтрукевіч, калі быў яго камандзірам, неаднаразова выручаў падначаленага ў вельмі непрывабных сытуацыях…»
У Гарадзішчы нудзіўся дробны, працяглы дождж. Мы сядзім за кавай у каменным доме 50-гадовага Андрэя Міхарскага і яго жонкі Натальлі. Яны абодва прадпрымальнікі, Андрэй абраны старшынём садовага таварыства «Волна». Разумею чаму, бо за зьнешне аскетычнымі рысамі твару прабіваецца жывы ды дапытлівы розум. Пытаюся напачатку:
Карэспандэнт: «Андрэй, а ёсьць адчуваньне, што ты жывеш у Гарадзішчы, якое аж на 10 тысяч чалавек?»
Андрэй: «Не, тут дэманстрацыі ня ладзяцца, усе сядзяць па сваіх участках. Адзінае, у пятніцу ўвечары і ў суботу зранку машыны носяцца, як шалёныя…»
Карэспандэнт: «Калісьці ў савецкія часы лецішчы ўзьніклі, у тым ліку і для таго, каб задаволіць прыціснутыя, бо ўласнасьць была аднятая камуністамі, пачуцьці ўласьніка. Для мяне вобраз „чалавека лецішча“ — некалі ўбачаная мажная жанчына, якая скурчылася ў парніку, уся чырвоная, зь невядома якім ціскам, якая штосьці там рабіла з памідорамі. Навошта яшчэ адна катарга пасьля працы?!»
Андрэй: «Пры камуністах быў татальны дэфіцыт, і гэта была яшчэ адна магчымасьць „пракорму“ насельніцтва. Зараз хто ня хоча вырошчваць памідоры — яшчэ ня значыць, што ён памрэ з голаду. Мы нічога не вырошчваем, апроч кустоў і яблык, астатняе траўкай сеем. Калі добра зарабляеш, купіш памідоры на рынку — і прыяжджай з раскладушкай і адпачывай. Ну падабаецца пэнсіянэрам корпацца — калі ласка, яны вольны ў сваіх дзеяньнях…»
Карэспандэнт: «Хто сёньня жыве ў Гарадзішчы па сацыяльным складзе?»
Натальля: «Людзі, якія займалі пасады пры камуністах, бо няпростым людзям не давалі лецішчы. Тут жыла інтэлігенцыя, але зараз яна памірае, і лецішчы перадаліся іх дзецям. Тут жывуць людзі, якія купілі хаты ў іх і маюць дачыненьне да дробнага і сярэдняга бізнэсу. Простыя працоўныя тут ёсьць толькі з „Тэрмапласту“. Хто як жыве, бачна нават па стане дамоў…»
Андрэй: «З гораду зьяжджаюць, каму падабаецца пачуцьцё свабоды. І тут ты пастаянна ў працы! Тут іншае паветра. У горадзе ты прыходзіш дахаты, уключаеш тэлевізар, лезеш у лядоўню — і ўсё! (сьмех) А тут ты рубіш дровы, мяцеш сьнег. Я яшчэ займаюся рэстаўрацыяй па дрэву. Кароў-кур не разводжу — я гэтага не люблю…»
Карэспандэнт: «А нехта разводзіць?»
Андрэй: «Раней 1-2 чалавекі, але потым закінулі — інфраструктура не разьвітая. Адзінае, тут аўтобус два разы на дзень, і маршрутка некалькі раз на дзень. Праз эфір хачу сказаць „дзякуй“ гэтаму прадпрымальніку за тое, што можна ў Менск тэрмінова даехаць, калі машыны няма. А ў яго сын ня мог кіраваць, дык раней сам цэлымі днямі, няшчасны, кіраваў гэтым аўтобусам — кожны дзень з 6 раніцы да 8 вечара! Гэта прадпрымальніцкі подзьвіг — розумам не ахапіць! Я яго называю Боб Сэн Клер, бо падобны на Бельмандо…» (сьмяецца)
Натальля: «А я думаю, найперш зьмена абставінаў: зьліцца з прыродай, камусьці пакапацца ў зямлі, зьмяніўшы інтэлектуальную працу на фізычную — яны ўспрымаюць, як адпачынак. Жанчыны вырошчваюць кветкі, атрымліваюць маральнае задавальненьне, калі цьвітуць — гэта хобі. Людзі хочуць адпачыць ад горада, ад палітыкі — ня хочацца ўключаць тэлевізар. Тут сьвет, абстрагаваны ад мэгаполіса, адпачываеш маральна….»
***
У мужа і жонкі Андрэя і Натальлі Міхарскіх сярод іншага я спытаў:
«Тым ня менш, некаторыя тут жывуць і пастаянна. Хто гэта?»
Тамара: «Узімку жывуць людзі, якія пабудавалі дамы, маючы на ўвазе жыць за горадам. Гэта людзі зь вялікім капіталам. Зь невялікім дабрабытам жывуць тыя, каму няма дзе жыць альбо іх выселілі. Пражываньне тут узімку — гэта існаваньне на „экстрыме“. Нават у сельскай мясцовасьці ў прыватным доме значна лягчэй, чым тут…»
Ужо згаданая 46-гадовая спадарыня Вольга Засядзько з мужам Іванам стала жывуць у Гарадзішчы 2 гады. Вымушана. Вольга зьехала зь Менску пасьля сьмерці бацькі, Васіля Самахвала, палкоўніка КДБ і былога намесьніка начальніка МУС сталіцы. Маўляў, тады ўсё і пачалося, кажа Вольга.
Вольга: «Ёсьць трохпакаёвая кватэра, але ідуць судовыя працэсы. Ёсьць завяшчаньне на чужога чалавека на 2 пакоі ў гэтай кватэры. Я зьвярталася і ў органы МУС, пракуратуры. Мне прыходзяць адпіскі — „зьвяртайцеся ў суд, суд — у пракуратуру“. Фактычна, гэта мая кватэра. Бацька быў удзельнікам вайны, і дзяржава бязвыплатна падаравала яму гэту кватэру. Пасьля сьмерці маці падпісала завяшчаньне, але ня мела права гэтага зрабіць, бо мы не падзялілі спадчыну. І во гэтая чахарда доўжыцца 10 год, і я ў такім падвешаным стане…»
Карэспандэнт: «2 гады ў Гарадзішчы для цябе гэта сталая кватэра. Як тут можна выжываць і ўзімку, і ўлетку?!»
Вольга: «Страшна! Узімку цягалі ваду з калёнкі зь іншых лецішчаў — во ў мяне дзьве бочкі. Дровы, як хто дапаможа, таму што дорага — 350 тысяч 3 кубы. Маршрутка каштуе 3 тысячы. А прадукты — крама ўзімку не працавала, вазілі з гораду. Муж сустракае.з электрычкі. Бо сумёты, зіма была жахлівая — мінус 35. Зрабілі другую печку, ацяпляем, чым прыйдзецца. Хадзілі ў куртках, валёнках. Самі расчышчалі дарогу. Газ закончыўся — яго ў нас не было. Ежу варыць — ёсьць электрычная плітка. Мыцца — муж зрабіў у гумне буржуйку і так купаліся. Калі вады не было — тапілі сьнег…»
Карэспандэнт: «Як Лукашэнка казаў — калі што, сыдзем у зямлянкі. Дык ты ў іх і жывеш?»
Вольга: «Так. Мяне апусьцілі на такі „ўзровень“! Я хадзіла ў адміністрацыю прэзыдэнта. Але трапіць туды практычна немагчыма. Напісала — тая на пракурора рэспублікі, гораду, раёну. Пасьля на РАУС Савецкага раёну, а РАЎС на ўчастковага Манарчыка Аляксандра Рыгоравіча. І калі я прыйшла і ўбачыла, што перад ім ляжыць мая заява „Паважаны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка“, я спытала — а вы што, Лукашэнка? Ён сказаў — так, мне сказалі займацца. Для мяне гэта не Гарадзішча — Пракляцішча…»
Найгалоўнейшая, з «барадой», праблема пасяленцаў Гарадзішча — вываз сьмецьця. Кажа Уладзімер Міхарскі.
Карэспандэнт: «Якаўлевіч, я чуў, што на Менск вязуць сьмецьце, а адтуль прывозяць гной ці ўгнаеньне?»
Міхарскі: «Вось такі кругазварот у прыродзе (сьмех) Калісьці ў нас быў магільнік для сьмецьця ў лесе, дзе мы яго закопвалі. Потым нам эколягі забаранілі гэта рабіць. І зараз дзядулькі-бабулькі бяруць яго ў свае кашулькі і вязуць у сталіцу савецкай Беларусі горад Менск і выкідваюць яго. Калі ёсьць — машынамі, калі не — у аўтобусах, у руках…»
Карэспандэнт: «Няўжо не знаходзіцца нячысьцікаў, якія ўсё роўна выкідаюць у лес?»
Міхарскі: «Ёсьць. Але чаму б не зрабіць тут кантэйнэры, і машына не прыходзіла б на „Вэтэран“ і забірала? Яны ня робяць…»
Пытаньне старшыні таварыства «Волна» Андрэю Міхарскаму.
Карэспандэнт: «А пытаньне кантэйнэраў ставілася перад уладамі, былі нейкія адказы?»
Андрэй: «Не, улады — „замаўляйце, пусьцім машыны “. Проста кожны не хацеў усталёўваць іх на сваёй тэрыторыі, бо будуць кідаць усе. Я помню, як на выезьдзе паставілі 10 кантэйнэраў. Але ў іх везьлі ўсё! Паставіць кантэйнэры ля прыпынку, будзе такая колькасьць мух і пацукоў, што неверагодна! Вырашылі — кожны будзе грузіць сам!»
84-гадовая спадарыня Любоў Цярэшчанкава жыве тут 40 год — мо, самы старажыл. Да сьмецьця, якое яна проста хавае пад стол, дадаецца нават не праблема — яе боль. Па падворку літаральна не ступіць ад яблыкаў.
Цярэшчанкава: «Я працую, як вол — такі характар. Для мяне гэта не адпачынак, а месца працы. Мне было шкада — яблыкі няма куды ўбіраць. А ў лес насіць было забаронена, а тут закапваць — зямелькі мала. А гэта грэх! Я старалася не выкідаць, а аддавала — хочаце, я дам вам антонаўкі?!»
Карэспандэнт: «Ну пару яблыкаў вазьму…»
Цярэшчанкава: «Калі ласка, прыяжджайце, забірайце. Дзеці не ядуць фрукты, ходзяць беленькія…»
Ізноў камэнтуе Андрэй Міхарскі.
Міхарскі: «Каб сюды прыходзіла машына, дык народ здаваў бы гэтыя яблыкі зь вялікім задавальненьнем — нікуды хадзіць ня трэба, здаў і атрымаў у банку, альбо чалавек на месцы разьлічыўся. У мяне машына, але я не павязу — а куды здаваць? У Самахвалавічы далёка вазіць, неахвота. А тут сады гіганцкія. У канцы 80-х каапэратыў быў — нейкія людзі з таварнымі вагамі хадзілі-зьбіралі, а пасьля, як вырубіла. Відавочна, гэта рабіць невыгодна прадпрымальнікам, бо трэба здаваць на тыя ж Самахвалавічы і сядзець на малюпасенькай „маржы“, заплаціўшы чараду падаткаў. А каб прыходзіла машына — іншая справа! Атрымаў бы 20 тысяч — ну і добра! Купіў бы сабе батон! А так лукашызм і сюды дабраўся…»
Карэспандэнт: «Наколькі папулярнае і пэрспэктыўнае Гарадзішча? Лецішчы колькі каштуюць?»
Андрэй: «Зараз упалі цэны — за 8 тысяч не могуць прадаць пусты ўчастак, праўда з бур’янам па пояс. А так до 10 тысяч даляраў можна ўзяць…»
Натальля: «За 23 тысячы прапануе — выставіў на продаж увесну, за лета так і не прадаў. Рынак нерухомасьці рухнуў, і ня кожны можа мець наяўнасьць, а крэдыты цяпер не даюць…»
Андрэй: «А пэрспэктыва добрая! Закаталі дарогу да Ганчароўкі, а там просты выхад на аэрапорт. Расьці абавязкова будзе, таму што Смалевічы — горад-спадарожнік Менску, а мы паміж імі. Чуў, і газ ёсьць у Ганчароўцы. Гэта побач з намі за паўтары кілямэтры…»
Апошняе пытаньне Якаўлевічу — Уладзімеру Міхарскаму.
Карэспандэнт: «Якаўлевіч, а які сэнс вось ТАКОГА знаходжаньня на зямлі? А будучыня ёсьць у такіх садовых таварыствах — таварыства гучыць жа, як каапэратыўная справа?»
Міхарскі: «У іх ёсьць няўдзячнае цяпер, і яны працягваюць існаваць, фактычна насуперак уладзе…»
Карэспандэнт: «Зараз пачалася прэзыдэнцкая кампанія. Якіх перамен чакаеце для сябе і для Беларусі, і хто іх лепш ажыцьцявіць?»
Міхарскі: «Спадзяюся, што той жа разумны Някляеў мяне б задаволіў.
Вы ведаеце, чамусьці мала гавораць пра асабісты імідж прэзыдэнта Лукашэнкі. Гэты чалавек не выносіць аніякай крытыкі, іншадумства. Гэты „чалавечы фактар“ яго самога адбіваецца на ўсёй яго дзейнасьці. Мне б не хацелася, каб гэта працягнулася, таму што адбіваецца на маім асабістым жыцьці. Чаму мне зараз гавораць, што я павінен чытаць, што пісаць?! Дайце кнігу Алексеевіч — чаму я павінен чытаць творы Чаргінца, „кропачкі“ Быкава, Бураўкіна! Чаму я на сваім лецішчы ў Гарадзішчы павінен праглядаць тое, што яны мне кажуць?! Я хачу заставацца на сваім Гарадзішчы, але мець сваё ТБ, друк, кінэматограф і сваю свабоду!»

З гораду зьяжджаюць, каму падабаецца пачуцьцё свабоды.

Для мяне гэта не Гарадзішча — Пракляцішча.