Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмадзінэжад адмовіўся прынесьці прабачэньне амэрыканцам


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад сёньня адмовіўся прынесьці прабачэньне жыхарам Нью Ёрку і ЗША за сваю заяву, зробленую напярэдадні з трыбуны ААН, што “некаторыя прадстаўнікі кіраўніцтва ЗША самі арганізавалі гэта злачынства (тэракты 11 верасьня) , каб спыніць падзеньне амэрыканскай эканомікі і ўплыву на Блізкім Усходзе”.

На прэсавай канфэрэнцыі ў Нью Ёрку на пытаньне аднаго з журналістаў, ці зьбіраецца ён прынесьці прабачаньне за сваю заяву, Ахмадзінэжад сказаў, што “ у выніку падзеяў 11 верасьня 2001 году адбылося ўварваньне ў дзьве краіны і загінулі сотні тысяч людзей”. Па словах прэзыдэнта Ірану, 80 працэнтаў амэрыканцаў выказваюць сумненьні наконт сапраўдных прычын гэтых трагічных падзеяў.
XS
SM
MD
LG