Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз хоча зрабіць цыгарэтныя пачкі застрашальнымі


Эўракамісія прапануе разьмяшчаць на пачках цыгарэт буйныя фатаграфіі чалавечых органаў, разбураных пад узьдзеяньнем нікатыну. Гэтую прапанову агучыў сёньня эўракамісар у пытаньнях аховы здароўя і абароне правоў спажыўцоў Джон Далі ў часе прэзэнтацыі заплянаванай на 2012 год праграмы Эўракамісіі ўзмацненьня мераў змаганьня з курэньнем. На сёньняшні дзень застрашальныя выявы на цыгарэтных пачках зьмяшчаюцца ў 4 краінах Эўразьвязу – Бэльгіі, Румыніі, Вялікабрытаніі і Латвіі.
XS
SM
MD
LG