Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане вызвалілі журналіста


У Аўганістане вызвалены журналіст, затрыманы ў сераду паводле падазрэньня ў прапагандзе на карысьць руху Талібан. Апэратар тэлекампаніі «Аль-Джазіра» Махамад Надзір быў арыштаваны сіламі кааліцыі ў горадзе Кандагары. Раней паводле аналягічных падазрэньняў былі затрыманыя яшчэ адзін апэратар «Аль-Джазіры» і рэпартэр мясцовай тэлекампаніі.

Арышты выклікалі абурэньне супрацоўнікаў аўганскіх СМІ і праваабаронцаў. Прэзыдэнт краіны Хамід Карзай заклікаў як найхутчэй вызваліць журналістаў.
XS
SM
MD
LG