Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму зьявілася гэтак шмат "несур'ёзных" кандыдатаў?


Юры Чавусаў
Юры Чавусаў

Чаму за дзень да заканчэньня тэрміну падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп нечакана зьявілася некалькі зусім невядомых раней чалавек, якія вырашылі стаць кандыдатамі ў прэзыдэнты. На што спадзяюцца і якія ролі выконваюць у выбарчай кампаніі санітарка, прадпрымальнік, прадстаўнік Віцебскага пладаагароднінага камбінату? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Юры Чавусаў.

Цыганкоў: Акрамя вядомых апазыцыйных камісіяў,дакумэнты на фармаваньне ініцыятыўных груп падалі і людзі, якія раней не былі заўважаныя ў палітыцы. Гэта, напрыклад, санітарка Натальля Старыкава, прадпрымальнік Уладзімер Правальскі, кіраўнік сэктару зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Віцебскага плодагароднінага камбінату Сяргей Рыжоў. Чым можна патлумачыць зьяўленьне такіх "несур'ёзных кандыдатаў"? Ці гэта праява палітычнай актыўнасьці нечаканых людзей, ці частка нейкая загадкавага паліталягічнага пляну?

Чавусаў: Варта адзначыць, што такога кшталту "кандыдаты" зьяўляліся і падчас папярэдніх выбарчых кампаніяў, але такое іх масавае зьяўленьне літаральна ў апошнія дні сьведчыць пра тое, што ўлады спрыяюць размываньню гэтай кампаніі. Зь іншага боку, улады спрыяюць павялічэньню колькасьці кандыдатаў – маўляў, глядзіце, у нас 15-20 чалавек, якія хочуць стаць прэтэндэнтамі, і ўсім ім мы даем магчымасьць зарэгістраваць ініцыятыўныя групы.

Я думаю, што без санкцыяў улады ані вылучэньне спадара Цярэшчанкі, ані зьяўленьне "несур'ёзных кандыдатаў" было б немагчыма.

Віталь Цыганкоў
Цыганкоў:
Як далей будуць паводзіць сябе гэтыя кандыдаты? На якой ступені іхняя функцыя стане непатрэбнай?

Чавусаў: Напачатку адмовяць паводле фармальных прычынаў тым кандыдатам, якія нават не сабралі сто чалавек, неабходных для фармаваньня ініцыятыўнай групы. Кандыдаты, якія выканаюць гэтую норму, будуць зарэгістраваныя, але безумоўна, ніякай рэальнай працы па збору подпісаў праводзіць ня будуць.

Яны проста застануцца ў гісторыі выбараў як ініцыятыўныя групы, якія сто тысяч подпісаў не сабралі. Нараўне з тымі рэальнымі палітыкамі, якія працавалі сур'ёзна, але ня будуць зарэгістраваныя ў выніку праверкі подпісаў.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG