У Цэнтравыбаркаме “Свабодзе” сёньня паведамілі, што заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп будуць прымаць да канца працоўнага дня. У першай палове дня свае дакумэнты прынесьлі тры прэтэндэнты: паэт Уладзімер Някляеў, санітарка Натальля Старыкава і прадпрымальнік Уладзімер Правальскі.
“Свабода” здолела высьветліць некаторыя падрабязнасьці пра раней невядомых кандыдатаў. Спадарыня Старыкава — санітарка санаторыя "Чонкі", пражывае ў аднайменным пасёлку Гомельскай вобласьці. Натальля нарадзілася ў 1965 годзе. У складзе ініцыятыўнай групы спадарыні Старыкавай 30 чалавек. Але выбарчае заканадаўства забараняе мець групу, меншую за 100 чалавек. Таму праўдападобна, што ёй адмовяць у рэгістрацыі.
Спадар Правальскі — бізнэсовец зь Віцебску. Нарадзіўся ў 1959 годзе. У ягонай групе — 202 чалавекі.
Сёньня ж стала вядома, што на аднаго магчымага кандыдата ў прэзыдэнты будзе меней. Генэрал, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валеры Фралоў у размове са "Свабодай" паведаміў, што ня будзе балятавацца. На пытаньне, чым гэта выклікана, генэрал адказаў так:
"Пайшоў у краму быццам па бутэльку. Палічыў грошы — хапае толькі на піва. А півам душу не падманеш".
Спадар Фралоў сказаў таксама, што цяпер ён крыху дапамагае Андрэю Саньнікаву:
"З усіх кандыдатаў у прэзыдэнты, якія ўжо абвясьцілі пра свой намер, гэты чалавек мне найбольш сымпатычны. Ён вельмі разумны, спакойны, талерантны".
Валеры Фралоў таксама выказаў спадзяваньне, што заўтра сытуацыя ў Беларусі, зьвязаная з прэзыдэнцкімі выбарамі, можа кардынальна зьмяніцца:
"Заўтра можа аб'явіцца яшчэ адзін вельмі сур'ёзны прэтэндэнт. Я так, прынамсі, чакаю. Чаму нічога пра яго дагэтуль невядома? Згодна зь ленінскім падыходам: "Кансьпірацыя, бацечка". Гэта чалавек — зь дзейсных чыноўнікаў і вельмі вялікага маштабу. Як мне падаецца, так павінна быць. Атрымаецца-не атрымаецца — ня ведаю".
Я спытаў генэрала, размова ідзе пра прэм'ера? У адказ прагучала:
"Не, не пра прэм'ера".

Пайшоў у краму быццам па бутэльку. Палічыў грошы — хапае толькі на піва. А півам душу не падманеш ...