НАТО знаходзіцца на шляху да “заўважнага ўмацаваньня” сувязяў з Расеяй. Такую думку выказаў генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага зьвязу Андэрс Фог Расмусэн. У Нью-Ёрку ў кулюарах Генэральнай асамблеі ААН у сераду адбылася нарада міністраў замежных справаў краінаў НАТО і Расеі.
Дзяржаўная сакратарка ЗША Гілары Клінтан заявіла на ім, што, на думку Вашынгтону, НАТО і Расея ўжо не зьяўляюцца праціўнікамі. Клінтан таксама заклікала да аднаўленьня дзеяньня дамовы аб звычайных узбраеньнях у Эўропе, які Масква замарозіла каля трох гадоў таму.
20 лістапада ў Лісабоне адбудзецца саміт НАТО, на які запрошаная і Расея.