Прэм'ер Дзяржаўнай рады КНР Вэнь Цзябао заклікаў улады Японіі вызваліць затрыманага капітана кітайскага рыбалоўнага судна.
Па яго словах, у адваротным выпадку Кітай распачне «далейшыя дзеяньні» у дачыненьні да Японіі.
У пачатку верасьня японскія памежнікі затрымалі ў водах Усходне-Кітайскага мора кітайскі траўлер, які займаўся рыбалоўствам каля спрэчных астравоў Дзяаюйдаа. Экіпаж судна быў пасьля адпушчаны, а капітан па-ранейшаму знаходзіцца пад арыштам.