Прэм'ер-міністар Самалі Амар Абдырашыд Алі Шарманке падаў сёньня ў адстаўку. Апошнія месяцы на кіраўніка ўраду моцна ціснулі з мэтай адхіленьня ад улады на тле супярэчнасьцяў з прэзыдэнтам Самалі Шарыфам Шэйхам Ахмедам.
Нягледзячы на абмежаваную дзеяздольнасьць, урад Самалі карыстаецца падтрымкай ААН у барацьбе супраць экстрэмісцкай групоўкі «аш Шабаш». Гэта арганізацыя кантралюе большую частку Магадзішы, сталіцы Самалі, а таксама вялікія абшары на поўдні і ў цэнтры краіны.