Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятое месца: беларускія скаўты і гайды


13 верасьня Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Беларускую рэспубліканскую піянэрскую арганізацыю з дваццацігодзьдзем. У фармальна-ўрачыстай прамове піянэрыя была названая «надзейным партнэрам дзяржавы». Прычым як у такіх стратэгічна важных сфэрах, як патрыятычнае і грамадзянскае выхаваньне моладзі, яе творчае разьвіцьцё, так і ў менш значных — цімураўскі і юнармейскі рух і дапамога дзецям-інвалідам.


Надзвычайная ўвага першай асобы дзяржавы да піянэрыі, безумоўна, невыпадковая. Юны савецкі грамадзянін гартаваўся ў вайскова-патрыятычных гульнях «Зарніца», здачы нормаў ГТО і нясеньні ганаровай вахты каля вечнага агню. Ён быў такім жа абаронцам айчыны, як і дарослы, толькі маленькім. І гэта цалкам адпавядала той функцыі, якую ўскладаюць дзяржава і грамадзтва на дзіцячыя арганізацыі.
Распавядае дасьледчык культуры дзяцінства
Наста Дзянішчык:


Нашым дзецям, здаецца, ужо ёсьць з чаго выбіраць. Напрыклад, на сайце Міністэрства адукацыі ёсьць сьпіс з адзінаццаці дзіцячых і моладзевых арганізацыяў, якія атрымліваюць дзяржаўную падтрымку. Напэўна ж, яны лічацца партнэрамі калі не надзейнымі, то прынамсі вартымі даверу. Ёсьць сярод іх Асацыяцыя беларускіх гайдаў і Беларуская рэспубліканская скаўцкая асацыяцыя.

Сайты моладзевых і дзіцячых грамадзкіх аб’яднаньняў, якія ўключаныя ў рэспубліканскі рэестар моладзевых і дзіцячых аб’яднаньняў і атрымліваюць дзяржаўную падтрымку:

  • Грамадзкае аб’яднаньне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (ГА «БРСМ») Інтэрнэт-партал «Моладзь Беларусі»
  • Грамадзкае аб’яднаньне «Беларуская рэспубліканская піянэрская арганізацыя (ГА «БРПА»)
  • Моладзевае грамадзкае аб’яднаньне «Беларуская ліга інтэлектуальных каманд» (ГА «БЛІК»)
  • Рэспубліканская моладзевая грамадзкая арганізацыя «Ліга добраахвотнай працы моладзі» (РМГА «ЛДПМ»)
  • Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне «Беларуская асацыяцыя клюбаў «ЮНЭСКО»
  • Дзіцячае грамадзкае аб’яднаньне "Асацыяцыя беларускіх гайдаў «(ДГА «АБГ»)
  • Моладзевае грамадзкае аб’яднаньне «Беларускі КВЗ» (МГА «Беларускі КВЗ»)
  • Беларуская моладзевая грамадзкая арганізацыя ратаўнікоў-пажарных (БМГАРП)
  • Дзіцячая грамадзкая арганізацыя «Беларуская рэспубліканская скаўцкая асацыяцыя»
  • Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне «Беларуская фэдэрацыя шатакан каратэ-до» (БФШК)
  • Грамадзкае аб’яднаньне «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам»

Вось што кажа пра сваю арганізацыю Валянціна Куск, кіраўніца гайдаў:



Асацыяцыя беларускіх гайдаў
Заснаваная ў 1993 годзе, з 2002 году увайшла ў склад сяброў Усясьветнай асацыяцыі дзяўчатак-гайдаў і скаўтаў — WAGGGS, якая аб’ядноўвае 10 мільёнаў чалавек з 145 краінаў сьвету.

На 1 студзеня 2010 году сябрамі «Асацыяцыі беларускіх гайдаў» лічыліся 1460 чалавек (135 дарослых і 1325 дзяцей).

Асацыяцыя мае аддзяленьні ў Мінскай, Гомельскай, Віцебскай, Гарадзенскай і Магілёўскай абласьцях.


Колькі гайдаў у розных краінах (зьвесткі Ўсясьветнай арганізацыі дзяўчатак-гайдаў і дзяўчатак-скаўтаў, улічваюцца арганізацыі толькі для дзяўчатак)

КраінаКолькасьць чальцоў
Беларусь1670
Вялікая Брытанія552 603
Латвія293
Пакістан48 253
Расія2 175
Уганда112 371
Украіна728
ЗША3 578 760

Аліна Кулаева і Алена Рабцава прыйшлі да гайдаў вельмі маленькімі. Цяпер ужо падлеткі, яны так апісваюць сваё гайдаўскае жыцьцё.



Маці Аліны Кулаевай Алена вельмі задаволеная ўдзелам дачкі ў гэтай арганізацыі:

Сям’я Кулаевых.


Дух супольнасьці паспрабавала выявіць і яе кіраўніца Валянціна Куск:



Але мэта гайдынгу ў разуменьні гайда Алены Рабцавай падобная да развагаў дасьведчанага пэдагога савецкай загартоўкі.



Скаўцкі рух
Заснавальнікам скаўтынгу (англ scout — «выведнік») і гайдынгу (англ. guide — «праваднік») быў генэрал брытанскай арміі Робэрт Бадэн-Паўэл (1857-1941). Першы скаўцкі атрад зьявіўся ў 1907 годзе. Праз два гады пачалі стварацца асобныя атрады для дзяўчатак. На базе гэтых атрадаў узьнік рух гайдаў.

У свае найлепшыя часы скаўцкі рух ахопліваў дзясяткі мільёнаў чалавек па ўсім сьвеце. Аднак гэтая арганізацыя не заўжды дае рады выклікам сучаснасьці, што добра дэманструе прыклад адной з найбуйнейшых і найстарэйшых арганізацыяй ЗША — Boy Scouts of America. Колькасьць яе сябраў скарачаецца мільёнамі, ёй даводзіцца раз за разам адбіваць нападкі і абвінавачаньні ў нястачы талерантнасьці (сябрамі арганізацыі дагэтуль ня могуць быць атэісты, гомасэксуалісты і дзяўчаткі да 13 гадоў). Лідэры бой-скаўтаў спрабуюць выйсьці за межы іміджу «сэкты для белых хлопчыкаў» і папулярызаваць свае ідэалы ў афра-амэрыканскіх, азіяцкіх і гішпанамоўных супольнасьцях. Аднак апошні скандал, калі адзін са скаўцкіх лідэраў быў абвінавачаны ў сэксуальным гвалце і мусіў выплаціць пакрыўджанаму амаль 20 мільёнаў даляраў, папулярнасьці руху, вядома, не дадаў.

Складаная гісторыя БРСА выкладзеная на сайце гэтай арганізацыі. Там жа падкрэсьліваецца, што «большасьць сябраў арганізацыі складаюць прадстаўнікі хрысьціянскай праваслаўнай царквы, аднак прымаюцца і прадстаўнікі іншых канфэсій»

Колькі скаўтаў у розных краінах (зьвесткі Ўсясьветнай арганізацыі сяброў скаўцкага руху)

КраінаКолькасьць чальцоў
Армэнія2 385
Вялікая Брытанія444 271
Конга71 486
Чэхія23 088
Індыя2 423 686
Ізраіль21 920
Казахстан1 640
Літва2 107
Польшча61 394
Расія14 130
Украіна2 475
ЗША5 970 203
Беларусь??

А вось як бачаць сябе і сваю арганізацыю сёньняшнія беларускія скаўты:




Сябры «Беларускай рэспубліканская скаўцкай асацыяцыі» на адным са сваіх мерапрыемстваў

Скаўцкія кіраўнікі прымаюць салют

Традыцыйнае ўзьняцьце сьцягоў у сучасным скаўцкім летніку

Усе спробы высьветліць, якія менавіта каштоўнасьці прышчапляе дзецям сучасны скаўцкі рух, скончыліся для мяне паразай і пустымі словамі. Агульнавядомы факт, што піянэрская арганізацыя толькі капіявала скаўцкую ініцыятыву. Але калі слухаеш скаўцкіх лідэраў, зьяўляецца падазрэньне, што ў Беларусі магло стацца і наадварот — сёньняшнія скаўты сталі нашчадкамі савецкай піянэрыі.



Аднак і скаўты ў Беларусі яшчэ зусім нядаўна былі розныя. Вось што распавядае сябар гвалтоўна ліквідаванага Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў Максім Чарняўскі:



Кіраўнік існуючай скаўцкай арганізацыі Ігар Касьцевіч характарызуе сваю арганізацыю наступным чынам:



Як можна заўважыць, пэўная ідэалёгія ўсё ж ёсьць, прычым настолькі моцная, што ў барацьбе за існаваньне розныя плыні скаўцкага руху зьнікалі менавіта з ідэалягічных прычын. Кажа Максім Чарняўскі:



Вось што кажа скаўт-канцлер ліквідаванага «Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў» Канстанцін Хадыка:



Між тым дзецям і падлеткам калектыў неабходны, каб стаць паўнавартаснай і самастойнай асобай. Культуроляг Наста Дзянішчык падкрэсьлівае:



Здаецца, гэты прынцып яшчэ не зусім відавочны для лідэраў нават тых дзіцячых арганізацыяў, якія мы прызвычаіліся лічыць найбольш прасунутымі.



Нягледзячы на тое, што манаполія на дзіцячыя галовы ўжо не належыць дзяржаве, сапраўднай альтэрнатывы яшчэ няма. Але не бывае пустым сьвятое месца, таму дзеці і падлеткі, як заўжды, ствараюць стыхійныя ініцыятывы, пра што мы распавядзем у наступных выпусках праграмы «Дзеці свабоды».

Якую дзіцячую арганізацыю заснуе рух «Гавары праўду», калі на прэзыдэнцкіх выбарах пераможа Ўладзімер Някляеў?
Варыянты адказаў пакідайце на форуме гэтай старонкі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG