Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа рымскі бэатыфікаваў Ньюмэна


Папа рымскі Бэнэдыкт XVI залічыў да сьвятых кардынала Джона Ньюмэна, што жыў і прапаведаваў у Вялікай Брытаніі ў XIX стагодзьдзі.

Урачыстую імшу ў гонар гэтай падзеі пантыфік адправіў сёньня ў Бірмінгэме – у апошні чацьверты дзень свайго візыту ў Брытанію. На набажэнства ў бірмінгэмскім Кофтан-парку сабраліся звыш 50 тысяч чалавек.

Джон Ньюмэн перайшоў з англіканства ў каталіцызм у 1845 годзе, яго лічылі адным з найвыдатнейшых мысьляроў свайго часу. Ён стаў першым, каго Бэнэдыкт XVI залічыў да сьвятых.

XS
SM
MD
LG