Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чачэнцы заклікаюць ААН стварыць трыбунал па Чачні


Актывісты чачэнскага незалежніцкага руху заклікалі ААН стварыць міжнародны трыбунал у пытаньнях ваенных злачынстваў, зьдзейсьненых у Чачні. Па выніках працы Сусьветнага кангрэсу чачэнскага народу дэлегаты зьезду заклікалі правесьці міжнароднае расьсьледаваньне "масавых забойстваў, масавых пахаваньняў і зьнікненьня людзей" у Чачні.

У працы кангрэсу, які праходзіў з 16 па 18 верасьня непадалёку ад польскай сталіцы прынялі ўдзел каля 250 дэлегатаў. Расейскія ўлады раней апратэставалі гэтае мерапрыемства, і спрабавалі дамагчыся арышту і экстрадыцыі прэм'ер-міністра ўраду Рэспублікі Ічкерыя ў выгнаньні Ахмэда Закаева.
XS
SM
MD
LG