Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі сустрэнецца зь вядучымі брытанскімі палітыкамі


Папа Рымскі Бенэдыкт XVI, які знаходзіцца зь візытам у Вялікабрытаніі, сёньня сустрэнецца зь вядучымі палітыкамі краіны.

У праграме трэцяга дня візыту – перамовы Бенэдыкта XVI з брытанскім прэм'ерам Дэвідам Кэмеранам, яго намесьнікам, лідэрам лібэральных дэмакратаў Нікам Клегам і лідэрам апазыцыйных лэйбарыстаў Хэрыет Харман. Сёньня ж пантыфік правядзе богаслужэньне ў лёнданскім Гайд-парку і сустрэнецца з прадстаўнікамі каталіцкіх арганізацыяў.

У пятніцу брытанскія ўлады паведамілі аб арышце шасьці падазраваных у падрыхтоўцы замаху на Папу. Паводле сьледзтва, брытанскіх падданых сярод іх няма.
XS
SM
MD
LG