Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чылі ратуюць гарнякоў


У Чылі ратаўнікі змаглі прасьвідраваць тунэль, пры дапамозе якога на паверхню разьлічваюць падняць гарнякоў, блякаваных пад зямлёй пасьля абвалу. Аднак, паводле мясцовых уладаў, вызваленьне людзей стане магчымым не раней як у лістападзе, бо неабходна яшчэ пашырыць ратавальны праход прыкладна да 70 сантымэтраў.

Аварыя здарылася на пачатку жніўня. 33 гарнякі знаходзяцца на глыбіні болей як 600 мэтраў.
XS
SM
MD
LG