Падача дакумэнтаў кандыдатамі на конкурс скончылася 10 верасьня. Да яго былі дапушчаныя як супрацоўнікі Эўракамісіі і Рады Эўразьвязу, так і дыпляматы з краінаў, якія ўваходзяць у Эўразьвяз. Цяпер у Брусэлі праходзяць унутраныя працэдуры ацэнкі кандыдатаў.
Пра гэта паведамляецца ў сьвежым нумары часопіса "Эўрабюлэтэнь".
Пакуль жа Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі ачольвае Жан-Эрык Хольцапфэль. Але ён мае статус Часовага паверанага.