Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч мае сустрэцца ў пятніцу са сваім расейскім калегам Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Чакаецца, што сустрэча пачнецца ў расейскім горадзе Бранск, непадалёку ад мяжы з Украінай. Адтуль два лідэры перасякуць мяжу ў складзе аўтапрабегу рэтрамабіляў Пецярбург-Кіеў. У суботу перамовы працягнуцца ў падмаскоўнай рэзыдэнцыі расейскага прэзыдэнта ў Завідаве.
Чакаецца, што галоўнай тэмай сустрэчы стане пытаньне энэргетычнага супрацоўніцтва, у прыватнасьці – інтэграцыя ядзерных комплексаў дзьвюх краін.
Чакаецца, што галоўнай тэмай сустрэчы стане пытаньне энэргетычнага супрацоўніцтва, у прыватнасьці – інтэграцыя ядзерных комплексаў дзьвюх краін.