Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забурэньні ў Кіргізстане


На поўдні Кіргізстану ў горадзе Узген сёньня адбыліся забурэньні. Некалькі соцень чалавек пратэставалі супраць апэрацыі кіргіскіх міліцыянтаў па канфіскацыі нелегальнай зброі. Яны затым паспрабавалі ўзяць штурмам аддзяленьне міліцыі, дзе знаходзіўся адзін з затрыманых пратэстоўцаў. Сілы правапарадку разагналі натоўп стрэламі ў паветра.

У чэрвені на поўдні Кіргізстану адбыліся масавыя міжэтнічныя сутыкненьні, у выніку якіх загінула амаль 400 чалавек. Праваабаронцы зьвярталі ўвагу на масавыя парушэньні правоў этнічных узбэкаў з боку кіргіскай міліцыі.
XS
SM
MD
LG