Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай сёньня прыбыў у Ісламабад для перамоваў зь лідэрамі Пакістану. Пакістанскі бок паведамляе, што ў цэнтры ўвагі будуць праблемы бясьпекі ўздоўж пакістанска-аўганскай мяжы.
Гэта ўжо другі візыт Карзая ў Пакістан за апошнія 6 месяцаў. Ён адбываецца за тры дні да парлямэнцкіх выбараў у Аўганістане. Урад Карзая таксама праводзіць мірныя перамовы з рознымі групоўкамі ўнутры краіны, улучна зь лідэрамі Талібану, якія, як мяркуецца, жывуць ў памежнай зоне ў Пакістане. Пакістан заявіў, што такія намаганьні могуць спрыяць замірэньню ў Аўганістане.