Ня меней за 11 чалавек загінулі ў Пакістане ў рэгіёне Паўночны Вазірыстан ў выніку новай сэрыі авіяўдараў з амэрыканскіх бесьпілётнікаў. Бамбаваньні двух забудоваў недалёка ад аўганскай мяжы адбыліся сёньня на досьвітку.
Прадстаўнікі амэрыканскага камандаваньня заявілі, што загінулі, хутчэй за ўсё, баевікі, якіх падазраюць у нападах на вайскоўцаў міжнародных сілаў у Аўганістане. Вядома, што ў рэгіёне дзейнічаюць баевікі Талібану і "Аль-Кайды".