Сёньня ў Вашынгтоне адбудзецца сустрэча міністраў абароны ЗША і Расеі – Робэрта Гейтса і Анатолія Сердзюкова. Галоўнымі тэмамі сустрэчы будуць транспартаваньне вайскоўцаў НАТО ў Аўганістан праз Расею, сыстэма супрацьракетнай абароны, а таксама падпісаная сёлета дамова паміж Расеяй і ЗША аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў.
Чакаецца, што па выніках перамоваў будзе падпісаны шэраг дакумэнтаў, якія тычацца вайсковага супрацоўніцтва ЗША і Расеі.
Чакаецца, што па выніках перамоваў будзе падпісаны шэраг дакумэнтаў, якія тычацца вайсковага супрацоўніцтва ЗША і Расеі.