Мэр Масквы Юры Лужкоў падаў у суд пазоў аб абароне гонару і годнасьці да інтэрнэт-парталу LifeNews, газэты "Твой день" радыёстанцыі "Эхо Москвы". Лужкоў патрабуе спагнаць з кожнага СМІ па 3 мільёны рублёў у зьвязку зь інфармацыяй, якую яны распаўсюдзілі, а менавіта пра тое, што маскоўскі ўрад выдаткаваў на фінансаваньне пасекі сталічнага мэра ў два разы болей сродкаў, чым на рэабілітацыю пацярпелых ад сьпёкі інвалідаў. Яшчэ 1 мільён рублёў Лужкоў патрабуе спагнаць з журналіста, які першым гэту інфармацыю абнародаваў.
Напярэдадні прадстаўнікі мэра і кампаніі "Интеко", якую ачольвае ягоная жонка Алена Батурына, заявілі, што будуць падаваць у суд на фэдэральныя тэлеканалы, якія апошнім часам выпусьцілі ў эфір крытычныя матэрыялы пра дзейнасьць Лужкова і ягоных набліжаных.