Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: фальшыўкі да выбараў


У Аўганістане за некалькі дзён да парлямэнцкіх выбараў знойдзеныя падробныя рагістрацыйныя карты выбарнікаў. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі ўладаў.Агенцтва France Press са спасылкай на кіраўніка Незалежнай выбарчай камісіі ў правінцыі Газьні на поўдні краіны паведаміла, што сілы бясьпекі перахапілі тры тысячы фальшывых рэгістрацыйных картаў, надрукаваных у Пакістане.

У суботу ў Аўганістане праводзяцца выбары ў ніжнюю палату парлямэнту. На 249 месцаў прэтэндуюць болей як 2500 кандыдатаў з 34 правінцыяў.
XS
SM
MD
LG