Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Пэру адклікаў свой указ


Прэзыдэнт Пэру Алан Гарсіа адклікаў свой уласны ўказ аб прыпыненьні расьсьледаваньня парушэньняў правоў чалавека, зьдзейсьненых да 2003 году – у пэрыяд барацьбы пэруанскіх уладаў з паўстанцамі. У такі спосаб прэзыдэнт адрэагаваў на зварот вядомага пэруанскага пісьменьніка і грамадзкага дзеяча Марыа Варгаса Льёсы, які заявіў, што ўказ зьяўляецца “завуаляванай амністыяй" вайскоўцам і супрацоўнікам спэцслужбаў, якія ў 1980 – 1990-я гады выкрадалі грамадзянаў, забівалі падсьледных і выкарыстоўвалі катаваньні.

Варгас Льёса выказаў падазрэньне, што Гарсіа імкнецца схаваць злачынствы, якія былі зробленыя ў часе ягонага першага знаходжаньня на пасадзе прэзыдэнта пры канцы 1980-х гадоў.

XS
SM
MD
LG