Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія пагражае Францыі


Эўрапейская камісія не выключае прыняцьця захадаў прававога характару супраць Францыі ў зьвязку зь нядаўняй дэпартацыяй усходнеэўрапейскіх цыганоў з гэтай краіны. Сябра Эўракамісіі Вівіан Рэдзінг назвала сёньня дзеяньні францускіх уладаў “ганебнымі”.

Болей як тысяча цыганоў, пераважна грамадзянаў Румыніі, былі дэпартаваныя з Францыі ў зьвязку з тым, што, паводле заяваў францускіх уладаў, яны парушалі грамадзкі парадак, жывучы ў нелегальных лягерах. Парыж заяўляе, што высылаліся менавіта парушальнікі, а не цыганы як этнічная група, і што шмат іх пагадзіліся выехаць добраахвотна.
XS
SM
MD
LG