У Міжнародным судзе ААН у Гаазе сёньня стартуе чарговы раўнд слуханьняў паводле пазову Грузіі супраць Расеі, які Тбілісі падаў у жніўні 2008 году.
Грузінскі бок закідае Маскве парушэньне Міжнароднай канвэнцыі аб ліквідацыі расавай дыскрымінацыі. У прыватнасьці Расеі закідаецца дыскрымінацыя грузінскага насельніцтва Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі да і пасьля вайны з Грузіяй у жніўні 2008 году.
Сёньняшняе слуханьне прысьвечанае пярэчаньням Масквы адносна кампэтэнцыі суду ААН у гэтым пытаньні.