У Кабардзіна-Балькарыі ў выніку падрыву выбухной прылады пашкоджаны газаправод Эльбрус-Цэрскол, паведамляюць мясцовыя праваахоўныя органы.
Жыхары шэрагу населеных пунктаў Эльбрускага раёну засталіся бяз газу. Таксама маюцца параненыя. Прымаюцца захады па ўстанаўленьні і затрыманьні злачынцаў.
Напярэдадні расейскі прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў, выступаючы на Сусьветным палітычным форуме ў Яраслаўле, паабяцаў зьнішчыць бандытаў на Паўночным Каўказе. Заява была зробленая з нагоды выбуху тэрарыста-сьмяротніка ля ажыўленага рынку ў сталіцы Паўночнай Асэтыі – Уладзікаўказе. У выніку тэракту загінулі найменей 17 чалавек і больш за 100 параненыя.