Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Абама заклікаў пастара Джонса адмовіцца ад ўласнага пляну


Выступаючы сёньня ў праграме тэлеканалу ABC, прэзыдэнт Барак Абама назваў намер ‘хрысьціянскага сьвятара з Флярыды Тэры Джонса публічна спаліць Каран “дэструктыўным" і “небясьпечным” трукам, які можа дапамагчы Аль-Кайдзе ў вярбоўцы новых тэрарыстаў-сьмяротнікаў, а тыя, у сваю чаргу, будуць выбухаць сябе у ЗША і Эўропе. Абама таксама зьвярнуўся да Джонса з просьбай адмовіцца ад сваіх плянаў, яшчэ і таму, што гэта можа выклікаць чарговую хвалю гвалту ў Аўганістане і Пакістане.

Раней Тэры Джонс заявіў, што не зьбіраецца адмаўляцца ад намеру і спаліць некалькі асобнікаў Карану ў 9-ю гадавіну трагедыі 11 верасьня.
XS
SM
MD
LG