Краіны Эўразьвязу віталі заклік Сэрбіі да новага апасродкаванага дыялёгу з этнічнымі альбанцамі, у якім Бялград зьмякчыў свой ранейшы праект рэзалюцыі ААН па Косава. Замест патрабаваньня аб новых перамовах адносна статусу былой правінцыі цяпер прапануецца пачаць дыялёг па тых пытаньнях, якія застаюцца адкрытымі. Пра гэта паведамляе агенцтва France Presse.
Абмеркаваньне праекту рэзалюцыі Генэральнай Асамблеяй ААН пачнецца ў чацьвер, 9 верасьня, у Нью-Ёрку. Паводле сэрбскіх СМІ, Бялград у выніку ціску ЭЗ пайшоў насустрач пажаданьням Брусэля і пагадзіўся прыбраць з тэксту рэзалюцыі абзац, у якім абвяшчэньне ў аднабаковым парадку незалежнасьці Косава называлася "непрымальным мэтадам". Пры гэтым сэрбскія ўлады далі зразумець, што зьмены ў тэксьце ніяк ня трэбы расцэньваць як гатоўнасьць Бялграду прызнаць незалежнасьць Косава. Гэты край па-ранейшаму разглядаецца Сэрбіяй у якасьці яе правінцыі.