Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасады ЗША ўзмацняюць бясьпеку


Дзярждэпартамэнт ЗША загадаў амэрыканскім амбасадам па ўсім сьвеце прыняць захады бясьпекі ў зьвязку з магчымымі пратэстамі, калі будзе спалены Каран.

Пастар адной з эвангелісцкіх цэркваў у амэрыканскім штаце Флорыда Тэры Джонс, які раней заявіў, што зьбіраецца публічна спаліць Каран у зьвязку з угодкамі тэрактаў 11 верасьня 2001 году, не зьбіраецца адмаўляцца ад сваіх плянаў, нягледзячы на рэзкую крытыку з боку адміністрацыі Барака Абамы, вайскоўцаў і рэлігійных лідэраў. У сераду на прэсавай канфэрэнцыі Джонс заявіў, што ягоная царква атрымала ня толькі нэгатыўныя, але і пазытыўныя водгукі ў зьвязку з намерам спаліць сьвятую кнігу мусульманаў. Пры гэтым пастар паабяцаў яшчэ раз узважыць сытуацыю.
XS
SM
MD
LG