Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што яшчэ ня вырашыў, ці будзе ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта краіны ў 2012 годзе. На сустрэчы ў Сочы з удзельнікамі дыскусійнага клюбу “Валдай” Пуцін адзначыў, што казаць пра будучую кампанію яшчэ рана, бо шмат што будзе залежыць ад сытуацыі ў краіне і настроях людзей бліжэй да выбараў.
Ад 2012 году прэзыдэнта Расеі будуць выбіраць на шэсьць гадоў замест цяперашніх чатырох. Але, як і цяпер, адзін і той жа чалавек ня зможа займаць пасаду кіраўніка дзяржавы больш за два тэрміны запар.
Ад 2012 году прэзыдэнта Расеі будуць выбіраць на шэсьць гадоў замест цяперашніх чатырох. Але, як і цяпер, адзін і той жа чалавек ня зможа займаць пасаду кіраўніка дзяржавы больш за два тэрміны запар.