Прэм’ер-міністар Грэцыі Георгіяс Папандрэу зрабіў кадравыя зьмены ў сваім кабінэце дзеля ўзмацненьня адміністрацыйнай адказнасьці за фінансавы крызыс у краіне. Зьмены аднак не зачапілі міністра фінансаў. Георгіяс Папаканстанціну застанецца ў сваім крэсьле.Паводле абвешчанага сёньня рашэньня, ва ўрадзе, сфармаваным сацыялістамі, будуць новыя міністры працы, эканомікі, здароўя і сельскай гаспадаркі.
Рашэньне Папандрэу ўжо скрытыкавала кансэрватыўная апазыцыя, назваўшы яго “крахам” ураду.
Рашэньне Папандрэу ўжо скрытыкавала кансэрватыўная апазыцыя, назваўшы яго “крахам” ураду.