Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі страйкуюць чыгуначнікі


Супрацоўнікі францускай чыгункі распачалі сёньня ўвечары аднадзённы страйк на знак пратэсту супраць пэнсійнай рэформы, якую плянуе правесьці прэзыдэнт Нікаля Сарказі. У сувязі з чаканымі перабоямі ў транспартным руху адміністрацыя лётнішча ў Парыжы папрасіла авіялініі скараціць колькасьць прылётаў прынамсі на чвэрць.

На аўторак у шэрагу гарадоў краіны заплянаваны масавыя акцыі пратэсту.

Паводле плянаванай рэформы пэнсійны ўзрост павялічыцца да 2018 году з 60 да 62 гадоў.
XS
SM
MD
LG