Сёньня ў Таліне пачынае вяшчаньне новае інтэрнэт-тэлебачаньне Ару-ТБ – незалежны грамадзка-палітычны канал, арыентаваны на беларускую і расейскую аўдыторыі.
“Ару-ТБ – незалежнае тэлебачаньне, таму галоўны прынцып яго працы – аб'ектыўнасьць”,– гаворыцца ў сёньняшнім прэсавым паведамленьні Ару–ТБ. – Інфармацыя будзе падавацца так, каб гледачы самі рабілі высновы, параўноўвалі супрацьлеглыя меркаваньні, розныя падыходы.”
Над Ару-ТБ працуюць спэцыялісты ў галіне мэдыяў, журналістыкі і PR зь Беларусі, Расеі, Украіны і Эстоніі. Таксама ў канала ёсьць сетка валянтэраў.
“Мы з калегамі доўгі час незалежна адзін ад аднаго займаліся стварэньнем анімацыйных і відэа праграм для беларускай і расейскай аўдыторый. Але прыйшлі да высновы, што больш эфэктыўна было б аб'яднаць сілы для вытворчасьці якаснага відэапрадукту для інтэрнэту, – гаворыць Павал Марозаў, кіраўнік Aru Television OÜ. – Наш праект закліканы даць людзям зь Беларусі і Расеі інфармацыйную альтэрнатыву дзяржаўным тэлеканалам.
Выбар месца праекту прадыктаваны тым, што Эстонія – лідэр па ўкараненьні інтэрнэт-тэхналёгіяў у рэгіёне і вельмі лібэральная краіна з вольнай прэсай. Ару-ТБ – гэта першы крок групы аднадумцаў. Я ўпэўнены, што даволі хутка канал стане сапраўды ўплывовай крыніцай аб'ектыўнай інфармацыі для жыхароў Беларусі і Расіі".
Ару-ТБ прапаноўвае інфармацыйная, аналітычныя і забаўляльныя праграмы.
Ару-ТБ працуе на трох мовах: беларускай, рускай і ангельскай, – і мае 4 каналы вяшчаньня: для Беларусі (на беларускай мове); для Беларусі (на рускай мове); для Расіі; для англамоўнай аўдыторыі (на ангельскай мове).